💬

Абмеркаванне

Навіны Кінакіпы
🌍 10.05.2026 20:47
На сайце з'явіўся новы фільм!

Анатомія зла | Anatomia zła | 2015

Кілера на мянушку Люлек умоўна вызваляюць з турмы. Неўзабаве пракурор, які шмат гадоў таму вёў ягоную справу, робіць прапанову, ад якой немагчыма адмовіцца. За вялікія грошы ды магчымасць з’ехаць за мяжу Люлек павінен забіць кіраўніка Цэнтральнага следчага бюро. Люлек уцягвае ў выкананне замовы былога вайсковага снайпера Стасека, звольненага з войска праз няўдалую аперацыю ў Афганістане. Выдаючы сябе за афіцэра контрвыведкі, Люлек пераконвае былога жаўнера ў тым, што яго выбралі для ажыццяўлення адмысловага задання, пасля выканання якога з’явіцца шанц вярнуцца ў войска. Рыхтуючыся да замаху, Стасек пачынае сумнявацца ў праўдзівасці гісторыі Люлека. Апроч таго, замоўнікі патрабуюць хутчэй выканаць заданне. Пачынаецца смяротны адлік.

IMDB: 5.9
Жанры: баявік, трылер

Пераклад і агучка: БС

https://kinakipa.site/movie?id=935643

Кінакіпа - фільмы і серыялы па-беларуску Анатомія зла | Anatomia zła | 2015 Кілера на мянушку Люлек умоўна вызваляюць з турмы. Неўзабаве пракурор, які шмат гадоў таму вёў ягоную справу, робіць прапанову, ад якой немагчыма адмовіцца. За вялікія грошы ды магчымасць з’ехаць за мяжу Люлек павінен забіць кіраўніка Цэнтральнага следчага бюро. Люлек уцягвае ў выкананне замовы было…
Падабаецца 🐣🐣🐣🐣 Рэпосты 0
Адказаў пакуль няма 🐣